Тры Каталічныя або Экуменічныя Сымбалі Веры
(Tria symbola Catholica seu Oecumenica)

   Лютэранская Царква сьвята захоўвае тры 'экуменічныя' або 'каталічныя' Сымбалі Веры, якія асабліва шанаваліся таксама ў царкве Рымска-Каталіцкай.

У часы старажытнага хрысьціянства Айцы Царквы называлі 'сымбалямі' кароткія вызнаньні й формулы веры. У лютэранскіх веравызнаўчых трактатах гэты тэрмін сустракаем у Формуле Згоды (Formula Concordiae). Даданая назва 'экуменічныя' была ўжыта ўпершыню ў Кнізе Згоды (Liber Concordiae), дзе гэтыя Сымбалі Веры Сусьветнай Хрысьціянскай Царквы (ecclesiae universae) былі замацаваныя ва ўжытку Лютэранскай Царквы – Царквы паасобнай (ecclesia particularis).

Паводле: Francke, Libri symbolici
Ecclesiae Lutheranae. Lipsiae, 1847. p. VII.
У "Формуле Згоды" чытаем:

..."І паколькі адразу пасьля часоў апосталаў, і нават яшчэ пры іх жыцьці, паўставалі ілжэ-настаўнікі і гэрэтыкі, супраць якіх у старажытнай Царкве былі складзены сымбалі, г. зн. кароткія і катэгарычныя вызнаньні веры, якія зьмяшчалі адзінагалосную Каталічную* Хрысьціянскую згоду і вызнаньне веры прававернай і праўдзівай Царквы, а менавіта Апостальскі, Нікейскі і Атаназыйскі Сымбалі Веры: мы абвяшчаем сваю ім адданасьць, і адвяргаем усе тыя гэрэзіі і догмы, што насуперак ім былі ўведзеныя ў Божай Царкве." Формула Згоды, I, 3.

¦
¦
¦
¦
¦
¦
¦
¦
¦
¦
¦
¦
¦

..."Et quia statim post apostolorum tempora, imo etiam cum adhuc superstites essent, falsi doctores et heretici exorti sunt, contra quos in primitiva Ecclesia symbola sunt compposita, id est, breves et categoricae confessiones, quae unanimem Catholicae Christianae fidei consensum et confessionem orthodoxorum et verae ecclesiae complectebantur, ut sunt symbolum Apostolicum, Nicaenum et Athanasianum: profitemur publice, nos illa amplecti, et rejicimus omnes haereses omniaque dogmata, quae contra illorum sententiam nunquam in ecclesiam Dei sunt invecta." Formula Concordiae, I, 3.

   *) Слова "каталічная" (Catholica) – напр. Царква, вера – тут і далей мае значэньне "агульна-хрысьціянская" або "паўсюдная", блізкае па значэньню да "сусьветная" ("universa", "oecumenica"). Параўн. царкоўна-славянскае "Кафолическая Церковь".

Апостальскі Сымбаль Веры
Нікейскі Сымбаль Веры
Атаназыйскі Сымбаль Веры



Бібліятэка